У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіццю аднаўляльных крыніц энергіі Рэспубліка Беларусь 11 лістапада 2008 года падтрымала і далучылася да святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння.

У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіццю аднаўляльных крыніц энергіі Рэспубліка Беларусь 11 лістапада 2008 года падтрымала і далучылася да святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння.

Гэтае свята атрымала статус міжнароднага, паколькі прыняць удзел у праекце пажадалі каля 20 краін.

Беларусі ёсць чым ганарыцца ў гэтай сферы, паколькі ў нашай краіне на працягу больш за 25 гадоў паслядоўна праводзіцца дзяржаўная палітыка ў галіне энергазберажэння. Дзяржаўнае кіраванне ў сферы энергазберажэння ажыццяўляе ўпаўнаважаны рэспубліканскі орган, якім з'яўляецца Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, прынятыя ў галіне энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, улічваюць сучасныя рэаліі і выклікі, арыентуюць усе сферы эканамічнага і сацыяльнага жыцця на пастаяннае ўкараненне энергаэфектыўных тэхналогій, правядзенне мадэрнізацыі і асваенне інавацый, фарміраванне і выхаванне культуры беражлівых адносін да энергурэсурсаў.

Развіццё нацыянальнай эканоміі, яе найважнейшых галін - прамысловасці і энергетыкі – неадрыўна звязана з энергазберажэннем.

Сучасная праца вядзецца ў рэспубліцы па павелічэнні выкарыстання мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў у якасці альтэрнатывы нафце і газу. Сфарміравана доўгатэрміновая палітыка па развіцці аднаўляльных крыніц энергіі, доля якіх у валавым спажыванні паліўна-энергетычных рэсурсаў узрасла і ўжо склала 6,2 працэнта.

Доля мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў у валавым спажыванні паліўна-энергетычных рэсурсаў вырасла да ўзроўню 2010 года на 0,8 працэнта і дасягнула 15,5 працэнта.

Вытворчасць электраэнергіі на гідраэлектрастанцыях павялічылася ў 3,2 раза, на ветраустаноўках – у 75 разоў. За апошнія чатыры гады выпрацоўка электраэнергіі сонечнымі ўстаноўкамі павялічылася ў 70 разоў.

Сістэмная работа ў сферы энергазберажэння дазволіла дасягнуць важкіх вынікаў. Узровень энергаэфектыўнасці айчыннай эканомікі можна ацаніць па паказчыку энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту. У 1990 годзе Беларусь была адной з самых энергаёмістых рэспублік СССР. Аднак, своечасова прынятыя Урадам Рэспублікі Беларусь меры і мэтанакіравана праводзімая праца ў значнай ступені вызначылі вынікі па энергазберажэнні і забеспячэнні ўстойлівай тэндэнцыі па зніжэнні энергаёмістасці ВУП.

Па апошніх даных Міжнароднага энергетычнага агенцтва, у 2016 годзе фактычны паказчык энергаёмістасці ВУП Беларусі склаў 0,16 тонны нафтавага эквіваленту на 1 тыс. долараў ЗША (ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці і ў цэнах 2010 года) супраць 0,55 тонны нафтавага эквіваленту на 1 тыс. долараў ЗША ў 1990 годзе, то ёсць знізіўся ў адносінах да 1990 года амаль у 3,5 раза.

Рэспубліка Беларусь дасягнула ўзроўню энергаёмістасці такіх развітых краін са схаднымі кліматычнымі ўмовамі, як Канада і Фінляндыя.

У Міжнародны дзень энергазберажэння ва ўсіх краінах, дзе адзначаецца гэтае свята, праходзяць мерапрыемствы, галоўная задача якіх – інфармаваць людзей аб важнасці эканоміі энергетычных рэсурсаў, аб спосабах энергазберажэння і існуючых аднаўляльных крыніцах энергіі. У многіх гарадах свету ў гэты дзень праводзяцца тэматычныя канферэнцыі, выставы і акцыі, у навучальных установах - урокі, прысвечаныя тэме энергазберажэння.

Штогод у Беларусі да гэтага дня Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці і яго рэгіянальнымі ўпраўленнямі па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ТЭР арганізуецца цэлы шэраг тэматычных мерапрыемстваў: семінараў, канферэнцый, круглых сталоў, - дзе ў якасці лектараў выступаюць як беларускія эксперты, так і прадстаўнікі міжнародных кампаній. Арганізуецца шэраг вулічных акцый; трансляцый на тэлевізійных каналах і ў грамадскім транспарце сацыяльнай рэкламы па тэмах энергазберажэння; прэс-тураў на аб'екты энергазберажэння; ва ўстановах адукацыі - адкрытых урокаў і інфармацыйных гадзін з удзелам кіраўнікоў мясцовых органаў улады, конкурсаў малюнкаў і займальных віктарын.

Адна з найважнейшых задач, якія стаяць перад Дэпартаментам – гэта папулярызацыя эканамічных, экалагічных і сацыяльных пераваг эфектыўнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, садзейнічанне выкарыстанню мясцовых відаў паліва, у тым ліку аднаўляльных крыніц энергіі. І тут, вядома, вельмі важна, каб заканадаўча замацаваная дзяржаўная палітыка энергазберажэння мела водгук і як мага больш шырокую падтрымку ў грамадстве. Выступаючы ў якасці нагляднага і кантрольнага органа выканання праграм, мерапрыемстваў і мэтавых паказчыкаў энергазберажэння, Дэпартамент адначасова займаецца распаўсюджваннем інфармацыі аб спосабах і практычных выніках эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Дэпартамент цесна супрацоўнічае з электроннымі і друкаванымі сродкамі масавай інфармацыі. Ён зацікаўлены ў тым, каб рэспубліканскія і мясцовыя СМІ даносілі да людзей экспертнае меркаванне спецыялістаў, пераканаўчую аргументацыю на карысць энергазберажэння, яркія факты і дакладныя лічбы.

Энергазберажэнне эканамічна выгадна кожнаму грамадзяніну і дзяржаве ў цэлым. Мерапрыемствы па эканоміі энергетычных рэсурсаў у два з паловай – тры разы таннейшыя, чым вытворчасць і дастаўка спажыўцам такой жа колькасці зноў атрыманай энергіі.

Самыя простыя спосабы энергазберажэння даступныя любому і могуць прымяняцца ў побыце паўсюдна. З метадычнымі рэкамендацыямі, вучэбнымі дапаможнікамі, а таксама практычнымі спосабамі эфектыўнага выкарыстання энергетычных рэсурсаў у быце можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці www.energoeffekt,gov.by

Эканоміць энергетычныя рэсурсы – значыць быць сучасным, адукаваным грамадзянінам, які думае аб працвітанні сваёй краіны, аб дабрабыце і здароўі сваёй сям'і.