Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў розных службаў раёна і дазволіла людзям з інваліднасцю наўпрост звярнуцца да спецыялістаў з хвалюючымі іх пытаннямі, пажаданнямі і прапановамі. Сустрэча прайшла ў атмасферы адкрытага дыялогу і ўзаемнай павагі.
Удзельнікі змаглі абмеркаваць актуальныя праблемы, звязаныя з забеспячэннем даступнага асяроддзя, прадастаўленнем сацыяльных і медыцынскіх паслуг, паляпшэннем якасці жыцця людзей з інваліднасцю. Дыялогавая пляцоўка стала эфектыўнай платформай для абмену інфармацыяй і выпрацоўкі супольных рашэнняў.
- У нас у краіне ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы для рэалізацыі правоў людзей з інваліднасцю ў розных сферах жыццядзейнасці. Гэта датычыцца і магчымасці атрымання адукацыі, працаўладкавання, удзелу ў грамадскім жыцці і многіх іншых пытанняў. Усе ўзнятыя сёння праблемы мы абавязкова вырашым. Важна, што мы чуем і разумеем адзін аднаго, - адзначыла намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Вераніка Хомбак.