З 2023 года Вольга Пятроўна працуе ў Цэнтры, дзе займаецца вырабам вырабаў народных рамёстваў з выкарыстаннем традыцыйных матэрыялаў і навыкаў ручной працы ў творчай майстэрні па вышыўцы і вырабу нацыянальнай лялькі.

У пастаяннай экспазіцыі Цэнтра рамёстваў можна ўбачыць рушнікі і сарочкі, вышытыя ёю з асаблівай любоўю і трапятаннем да старажытнага рамяства. На сённяшні дзень майстрыха займаецца аднаўленнем адной з амаль страчаных на Лепельшчыне аўтэнтычных тэхнік вышыўкі па сетцы пад назвай «Каляровая перавіць», якую плануюць унесці ў спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.