Так, разам з намеснікам старшыні райвыканкама Веранікай Хомбак, Валерыем Лобацевічам, начальнікам інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне Маяй Барадзіч, а таксама іншымі кіраўнікамі адбыўся візіт у вялікую і дружную сям'ю Пятюховых.

Цяпер у доме сямейнага тыпу любоў і клопат атрымліваюць 8 дзяцей. Кожны з іх атрымаў падарунак ад гасцей і самыя добрыя пажаданні з Новым годам і Калядамі.

Карагоды з Дзедам Марозам і Снягуркай, душэўныя размовы, чаяванне - сустрэча стала кранальнай падзеяй казачнага снежня.

Дарэчы, у якасці падарункаў дзеці атрымалі ровар, самакаты, тэлевізар і салодкія падарункі.

Акцыя «Нашы дзеці» — самая добрая і светлая традыцыя, якая склалася ў краіне напярэдадні светлага свята Новага года.