У спісе ўзнагароджаных – і нашы землякі.

На Дошку гонару Віцебскай вобласці занесена дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Лепельскі лясгас»! Узнагароду ўручыў кіраўнік паўночнага рэгіёну Аляксандр Субоцін.

За апошнія тры гады дзяржаўнай лесагаспадарчай установай «Лепельскі лясгас» былі паспяхова рэалізаваны мерапрыемствы, якія дазволілі павялічыць рост аб'ёмаў вытворчасці і экспарт прадукцыі, асвоіць вытворчасць новых відаў прадукцыі і забяспечыць іх канкурэнтаздольнасць на рынку лясной прадукцыі, стварыць новыя працоўныя месцы.

Па выніках 2024 года прадпрыемства таксама прызнана лепшай лесагаспадарчай установай Віцебскага аб'яднання.

Эфектыўнай працы лясгаса спрыяе ўзяты калектывам курс на бесперапыннае пашырэнне, тэхнічнае пераўзбраенне дзеючай вытворчасці, нарошчванне экспартнага патэнцыялу прадпрыемства, выпрацоўку цеплавой энергіі з выкарыстаннем мясцовых відаў паліва, максімальную механізацыю ручной працы, павышэнне культуры вытворчасці.

Кіраўніка прадпрыемства павіншавалі з высокай узнагародай і падзякавалі за працу кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, а таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан.

Ганарымся!