Напярэдадні прафесійнага свята, Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, канцэртная зала Лепельскага РЦК стала месцам правядзення ўрачыстага мерапрыемства.
Тут сабраліся прадстаўнікі раённай улады, ветэраны галіны, калектыў КУВП "Бароўка". Сёлета прадпрыемства сустракае сваё свята з асаблівым хваляваннем, бо КУВП "Бароўка" спаўняецца 30 гадоў.
Словы віншаванняў і падзякі за працу сёння гучалі ад намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Капшуля, а таксама ад кіраўніка прадпрыемства Андрэя Балотніка. Лепшым прадстаўнікам прафесіі былі ўручаны ўзнагароды рознага ўзроўню.
"Дзякуй вам, паважаныя прысутныя, за тую важную справу, якой вы прысвячаеце сваё жыццё! Вынік вашай працы заўсёды навідавоку, таму няхай ён заўсёды па праву ацэньваецца добрымі водгукамі людзей. Няхай кожны дзень прыносіць вам задавальненне ад выкананай на сумленне працы. Моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба вам і вашым сем'ям", — пажадаў Аляксандр Капшуль.
Дарэчы, колькасць супрацоўнікаў прадпрыемства на сёння - 370 чалавек.
Падарункам для лепельчан стаў канцэрт ад артыстаў Дома культуры.
З віншавальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Аляксандр Георгіевіч Капшуль:
"Паважаны Андрэй Леанідавіч, работнікі камунальнага унітарнага вытворчага прадпрыемства "Бароўка", ветэраны галіны!
Ад імя Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і ад мяне асабіста прыміце шчырыя віншаванні з 30-гадовым юбілеем арганізацыі і з наступаючым прафесійным святам.
Сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання шмат у чым вызначае настрой людзей, іх сацыяльнае самаадчуванне. Ад таго, наколькі добрасумленна вы працуеце, залежыць камфорт лепельчан і ў канчатковым выніку – якасць жыцця нашых грамадзян.
Камунальныя даброты даўно сталі звыклымі, і часам мы не задумваемся, якой цаной дасягаецца стабільная праца нашага камунальнага прадпрыемства "Бароўка".
На плячах работнікаў прадпрыемства ляжыць цяжар адказнасці за жыццезабеспячэнне ўсяго раёна, ваша праца заўсёды навідавоку, і кожны жыхар Лепельшчыны штодзённа адчувае і ацэньвае яе вынікі.
Таму ад вашай увагі, прафесіяналізму, адказнага стаўлення да справы залежаць бытавыя выгоды нашых жыхароў.
Прыміце ж шчырую падзяку за вашу паўсядзённую працу і ўклад у добраўпарадкаванне населеных пунктаў Лепельскага раёна.
За 30 гадоў розныя перыяды сваёй дзейнасці перажываў калектыў прадпрыемства, аднак нязменнай заставалася задача, якую ён выконваў: дарыць лепельчанам камфорт і настрой. З гэтай задачай камунальная галіна нашага раёна заўсёды паспяхова спраўлялася і працягвае гэта рабіць зараз.
Дзень нараджэння – гэта момант падвесці вынікі, намеціць планы на будучыню і, вядома, прыняць віншаванні.
Паважаныя работнікі КУВП "Бароўка", ад усёй душы жадаем вам стабільнай і эфектыўнай працоўнай дзейнасці, мудрасці ў пераадоленні цяжкасцей, вытрымкі і фінансавага дабрабыту. Поспехаў, здароўя, аптымізму, міру і дабра вам і вашым сем'ям!
Я шчыра жадаю, каб усе добрыя традыцыі працягваліся і прадпрыемства квітнела!"
Напярэдадні прафесійнага свята, Дня работнікаў бытавога абслугоўвання
21.3.20250 праглядаў