Ганаровымі гасцямі патрыятычнага мерапрыемства сталі старшыня Лепельскай раённай арганізацыі "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Сяргей Крывель, а таксама Леанід Бордка, Віктар Андрэйчыкаў і Васіль Стажароў.

Госці з радасцю і адначасова з сумнасцю расказалі пра той час, які яны правялі ў Афганістане, а хлопцы і настаўнікі задавалі пытанні, якія іх цікавілі. У завяршэнне ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў хвілінай маўчання.

Урокі мужнасці і сустрэчы з тымі, хто не па чутках ведае, што такое вайна, надоўга запомняцца навучэнцам раёна.