Анатоль Ліневіч разам з кіраўніком раёна Міхаілам Кісялевічам наведаў выбарчыя ўчасткі.

Развітваючыся з членамі выбарчай камісіі, Міністр пажадаў усім лепельчанам цудоўнага настрою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні: Лепельскі раён становіцца прыгажэйшым і прыгажэйшым. Будуюцца новыя аб'екты, паляпшаецца інфраструктура, а гэта значыць, што жыхарам тут будзе яшчэ ўтульней жыць, гадаваць дзяцей і камфортней працаваць.

Таксама кіраўнік аграрнага ведамства наведаў ААТ "Лепельаграсэрвіс", дзе праінспектаваў парадак падрыхтоўкі тэхнікі да веснавых палявых работ.

Шмат зроблена ў міжсезонне, да выхаду на палі гатовыя.