У перадвыбарчай гонцы ў Беларусі засталося 495 кандыдатаў у дэпутаты. Пра гэта сведчаць даныя Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.
У перадвыбарчай гонцы ў Беларусі засталося 495 кандыдатаў у дэпутаты. Пра гэта сведчаць даныя Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.
Свае кандыдатуры знялі 30 прэтэндэнтаў на месцы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. Першапачаткова рэгістрацыю прайшоў 521 кандыдат у дэпутаты на парламенцкую пасаду, пазней яшчэ чацвёра абскардзілі свой кандыдацкі статус (траё былі зарэгістраваны па рашэннях судоў і яшчэ адзін - па рашэнні абласной камісіі).
Цяпер 315 кандыдатаў у дэпутаты (63,6% ад агульнай колькасці) складаюць прадстаўнікі палітычных партый. Сярод прэтэндэнтаў 115 жанчын, 52 грамадзяніна ва ўзросце да 30 гадоў, 28 чалавек з'яўляюцца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў дзеючага склікання, 35 - дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Паводле інфармацыі ЦВК, сярод прычын, якія знятыя з выбараў кандыдаты пазначаюць у якасці асноўных, сямейныя абставіны, стан здароўя і асаблівасці працы.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пройдуць 11 верасня.