У рамках акцыі "Наш жывёлавод" старшыня Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Наталля Мончык наведала ААТ "Чарэйшчына" і СУП "Пражэктар-Агра"
7.8.20250 праглядаў
У рамках акцыі "Наш жывёлавод" старшыня Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Наталля Мончык наведала ААТ "Чарэйшчына" і СУП "Пражэктар-Агра", дзе падзякавала жывёлаводам за нялёгкую працу, уручыла дыпломы і падарункі.
Лепшымі па выніках працы за паўгоддзе 2025 сталі Маша Байдачэнка, аператар па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы МТФ "Чарэйшчына", і Святлана Якубава, аператар машыннага даення МТФ "Далікі".
Да віншаванняў далучыліся намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лепельскага райвыканкама Вікторыя Падабед і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі СУП "Пражэктар-Агра" Вольга Атвалко.