Зямлякоў наведалі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна Гарбенок, цімураўскі атрад «Тры «Д» (Рабі дабро) з Заслонаўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна, старшыня Горскага сельвыканкама Яўген Яско, члены Лепельскага раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, Лепельскай РА ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

Госці павіншавалі састарэлых і адзінокіх людзей, якія знаходзяцца ў гэтай спецыялізаванай медустанове, з навагоднімі і каляднымі святамі, а таксама ўручылі ім прысмакі і іншыя падарункі.

Святочную атмасферу падтрымалі навучэнцы Заслонаўскай школы, якія парадавалі прысутных яркімі творчымі нумарамі.