Землякоў наведалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марына Інцэмава, дырэктар ТЦСАН Лепельскага раёна Наталля Іванова, галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС райвыканкама Кацярына Крывец, сёстры міласэрнасці храма іконы Божай Маці “Уладзімірская”, дырэктар Слабодскай сярэдняй школы імя М.М. Пшэнка Лепельскага раёна Аляксандра Хацкевіч разам з вучнямі, прадстаўнікі Лепельскай ЦРБ, Слабодскага цэнтра культуры і вольнага часу і іншыя.
Наведвальнікі павіншавалі састарэлых і адзінокіх людзей, якія знаходзяцца ў гэтай спецыялізаванай медустанове, з навагоднімі і каляднымі святамі, а таксама ўручылі ім свежую выпечку, цукеркі і іншыя падарункі.Святочную атмасферу падтрымалі вучні мясцовай школы, якія парадавалі прысутных яркімі творчымі нумарамі.