У рамках акцыі «Ад усёй душы» старшыня раённай арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Алеся Ерашова разам са старшынёй Лепельскай раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Сяргеем Крывёлам наведалі маці, чый сын не вярнуўся дадому жывым, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, — Раісу Прахарэвіч

Госці павіншавалі жанчыну з надыходзячымі Новым годам і Калядамі і ўручылі падарункі.

Больш за чвэрць стагоддзя прайшло з таго часу, як апошні савецкі салдат пакінуў афганскія горы. Пажоўклі ад часу страшныя лісткі пахаванак, атрыманых безуцешнымі маці. Але ўсё так жа працягвае пакутаваць матчына сэрца ад горкай страты.

– Я ўдзячная ўсім, хто не забывае нас, афганскіх маці, шануе памяць нашых загінулых сыноў, — адзначыла Раіса Фёдараўна. – Вельмі прыемна, што пра нас клапоцяцца, не пакідаюць сам-насам са сваім горам.