У межах акцыі «Разам супраць булінгу» педагогі ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі РАУС, бацькі і самі навучэнцы актыўна ўдзельнічаюць у сустрэчах, трэнінгах і майстар-класах, дзе абмяркоўваюцца тэмы псіхаэмацыянальнага здароўя, падтрымкі адзін аднаго і важных навыкаў антыбулінгу.
На спецыяльных уроках увага надаецца таму, як распазнаваць трывожныя сігналы ў аднакласнікаў, дзе шукаць дапамогу і як дзейнічаць у складаных сітуацыях. Акрамя таго, моладзь дзеліцца сваімі жыццёвымі гісторыямі, што дапамагае стварыць атмасферу даверу і падтрымкі.
У межах акцыі «Разам супраць булінгу»
12.3.20250 праглядаў