З асаблівымі пажаданнямі да пацыентаў прыйшлі госці: дырэктар ТЦСАН Лепельскага раёна Наталля Іванова, намеснік дырэктара ТЦСАН Таццяна Міснік, настаяцель храма іконы Божай Маці «Уладзімірская» г. Лепеля іерэй Іаан Вабішчэвіч і сёстры міласэрнасці пры гэтым храме.
Яны павіншавалі састарэлых і адзінокіх людзей, якія знаходзяцца ў гэтай спецыялізаванай медустанове, з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі, уручыўшы прысмакі і іншыя прыемныя падарункі.
Падарункі прадастаўлены ТАА «Еўратогр», а таксама духмяная выпечка ад кулінарнай майстэрні ТЦСАН.
У межах дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» для пацыентаў Пышнянскай бальніцы сястрынскага догляду была падрыхтавана цёплая сустрэча і шчырыя віншаванні
31.12.20250 праглядаў