У рамках дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і "Прафсаюзы - дзецям" дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак разам са старшынёй раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталляй Манчык, старшынёй Лепельскага сельскага выканаўчага камітэта Васілём Шапкам наведаў шматдзетную сям'ю Перагудзіных

У Вікторыі Аляксандраўны Перагудзінай - няпросты лёс. Жанчына працуе юрысконсультам у ДСХУ "Лепельская сортавыпрабавальная станцыя", страціўшы мужа, адна выхоўвае траіх дзяцей.

Разам з віншаваннямі і самымі добрымі пажаданнямі дзецям уручылі і навагоднія падарункі: прысмакі, цацкі, пасцельныя прыналежнасці.

- Шматдзетныя сем'і - асаблівая катэгорыя сем'яў, у якіх усяго больш: і любові, і клопату адзін аб адным... але і клопатаў больш. Асабліва, калі ўсе яны кладуцца на жаночыя плечы. Такія сем'і абавязкова трэба падтрымліваць і ў нашай краіне ім надаецца асаблівая ўвага.