Удзельнікамі трэнінгу сталі кадэты ваенна-патрыятычнага клуба «Кананір».

- Да нас звярнуліся з просьбай арганізаваць практычныя заняткі па аказанні першай медыцынскай дапамогі, і мы з задавальненнем адгукнуліся на прапанову, вырашыўшы арганізаваць трэнінг у Адзіны дзень бяспекі, - кажа старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Чырвонага Крыжа Галіна Жаланава.

Акрамя трэнінгу для навучэнцаў усіх школ Лепельскага раёна будуць арганізаваны навучальныя пляцоўкі ДАІ, МНС і АСВОД.

Спецыялісты правядуць майстар-класы па аказанні першай дапамогі, а таксама прадставяць выставу рыштунку і абсталявання, што выкарыстоўваецца членамі каманды рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.