У рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Веранікі Хомбак з работнікамі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і сектара спорту і турызму.

З асноўнай дакладам «Пяцігодка якасці: вынікі Года добраўпарадкавання» выступіла Алена Барадзейка.

Вераніка Аляксандраўна Хомбак падрабязна расказала, што 2025 год, як стартавы ў ініцыятыве «Пяцігодка якасці», быў афіцыйна абвешчаны Годам добраўпарадкавання, і падвяла вынікі работы ў раёне за гэты перыяд.

«Важна разумець, што будучыня нашай сям'і, горада, краіны — у нашых руках і залежыць толькі ад нас. Кожны ўклад, няхай гэта будзе ўдзел у суботніку ці адказнае стаўленне да свайго працоўнага месца, — гэта цаглінка ў агульную справу», — падкрэсліла ў сваім выступленні Вераніка Хомбак.

Удзельнікі дыялогу актыўна цікавіліся перспектывамі развіцця раёна, задавалі пытанні і атрымлівалі на іх падрабязныя адказы.