Ключавой тэмай сталі палажэнні Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
У фокусе абмеркавання – вынікі мінулай пяцігодкі, дзе эканамічная стабільнасць, тэхналагічны суверэнітэт і энергетычная самастойнасць былі названы фундаментам нацыянальнай бяспекі.
«Моцная эканоміка, годныя даходы грамадзян і эфектыўная занятасць – гэта аснова сацыяльнай стабільнасці і, як следства, бяспекі дзяржавы», – падкрэсліў у сваім выступленні Ігар Урбан.
Умацаванне эканомікі, развіццё высокіх тэхналогій і падтрымка моцнага рэальнага сектара наўпрост спрыяюць забеспячэнню ваеннай бяспекі. Праца ваенных камісарыятаў, адказных за мабілізацыйную гатоўнасць і абарону суверэнітэту на мясцовым узроўні, была адзначана як адна з ключавых задач.
У межах адзінага дня інфармавання старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан правёў сустрэчу з калектывам ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў
17.1.20260 праглядаў