Галоўнай тэмай сталі вынікі «Пяцігодкі якасці» і Года добраўпарадкавання. Размова ішла не толькі пра маштабныя рэспубліканскія праекты, але і пра асабістую адказнасць кожнага за парадак ля свайго пад'езда, дома, на вуліцы.
Асаблівы акцэнт — на будучыню.
Абмяркоўвалася новая праграма развіцця краіны, дзе адзін з прыярытэтаў — дэмаграфічная бяспека. Як падтрымаць сем'і? Як вярнуць моладзь у рэгіёны? Гэтыя пытанні гучалі без прыкрас.
Дыялог атрымаўся жывым і канструктыўным. Абмеркавалі і практычныя рэчы, напрыклад, стварэнне прафсаюзнай арганізацыі для абароны правоў работнікаў.
Вынік сустрэчы можна выказаць адной фразай: "Поспех любых дзяржаўных праграм залежыць ад уключанасці кожнага з нас!"
У межах Адзінага дня інфармавання прайшла сустрэча калектыву ЧТУ «Аверс-Лепель» з членам абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы, старшынёй Віцебскага аблпрафсаюза Аленай Няфёдавай
11.12.20250 праглядаў