У рамках адзінага дня інфармавання кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шэвелёва сустрэліся з калектывам сярэдняй школы № 3 г. Лепеля

Асноўная тэма – «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – прававы фундамент адзінства і працвітання беларускага народа».

- Кожны артыкул Асноўнага Закона адлюстроўвае сутнасць і дух часу. Беларуская Канстытуцыя сучасная, актуальная і адказвае выклікам часу. Яна замацоўвае не толькі правы і свабоды, але і прынцыпы сацыяльнай справядлівасці, традыцыйныя каштоўнасці, такія як сям'я, гістарычная праўда і грамадзянская згода, - сказаў Міхаіл Леанідавіч.