Сярод актывістаў — прадстаўнікі раённай арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці разам са старшынёй Алесяй Ерашовай, РК ГА БРСМ, супрацоўнікі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Малееў-Сервіс» разам з дырэктарам Ілём Малеевым, які таксама з’яўляецца членам партыі.
Таксама член партыі працы і справядлівасці, дырэктар ЧУП «ЛепельВодСтрой» Яўген Пад’ячаў аказаў спонсарскую дапамогу на будаўнічыя матэрыялы, а старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Цэнтра для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Лепельскага раёна Таццяна Стрыжонак уручыла благачыннаму Лепельскай акругі протаіерэю Сергію Лешкевічу падарункавы сертыфікат на суму 100 рублёў на будаўнічыя матэрыялы.
Айцец Сергій распавёў пра храм святога велікамучаніка Георгія Пераможцы, гісторыі многіх значных пахаванняў.
У межах Года добраўпарадкавання працоўны дэсант сёння адправіўся добраўпарадкоўваць тэрыторыю могілак і храм святога велікамучаніка Георгія Пераможцы
4.4.20250 праглядаў