У рамках кругласутачнай Спартакіяды Лепельскага раёна ў Лепельскім ФАКС прайшлі захапляльныя спаборніцтвы па валейболе сярод працоўных калектываў устаноў і прадпрыемстваў

Удзел прынялі 9 моцных каманд раёна.

Гульня з першых хвілін стала насычанай і яркай. У парыве спартыўнай барацьбы на пляцоўцы ніхто не хацеў саступаць

Прадстаўнікі працоўных калектываў змагаліся за кожны мяч, паказваючы добрую працу ў камандзе.

Вынікі спаборніцтваў па валейболе сярод працоўных калектываў устаноў і прадпрыемстваў раёна:

1 месца — каманда цэнтральнай раённай бальніцы;

2 месца — Лепельскі РГС;

3 месца — раён электрасетак.

Лепшымі гульцамі прызнаны Раман Велет і Юлія Салавей.

Усе пераможцы і прызёры атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад сектара спорту і турызму Лепельскага райвыканкама.