У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» настаўнікі Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў "Святліца" у аграгарадку Камень
Музычныя нумары падарылі Людміла Шыпуля і Аляксандр Міхно.
Таксама аддзяленне кругласутачнага знаходжання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў "Святліца" у аграгарадку Камень наведалі навучэнцы гімназіі ім. І.М. Ерашова г. Лепеля разам з дырэктарам установы адукацыі Святланай Карабань
Хлопцы падрыхтавалі для пажылых людзей канцэрт: гучалі душэўныя песні, а таксама не абышлося без запальных танцаў.