У рамках правядзення Дня маладога спецыяліста, у цёплай і сяброўскай атмасферы, прайшла сустрэча кіраўніцтва і прафсаюзнага камітэта з маладымі спецыялістамі, якія прыйшлі на першыя працоўныя месцы ва ўстанову аховы здароўя "Лепельская цэнтральная раённая бальніца"
Сёлета рады медыцынскіх работнікаў Лепельшчыны папоўнілі 3 урача, зубны тэхнік, 2 памочніка ўрача і 7 медыцынскіх сясцёр. Галоўны ўрач Аляксей Пракаф'еў распавёў пра медыцыну раёна, пра гісторыю і традыцыі.Пра работу прафсаюзнай арганізацыі інфармавала старшыня ПКА Алена Аўтух. Яна распавяла і пра сістэму настаўніцтва, якая шмат гадоў вядзецца ў ЦРБ і дае свае плён пры навучанні маладых спецыялістаў на працоўных месцах.
Прадстаўнікі эканамічнай і кадравай службаў распавялі пра асаблівасці налічэння заработнай платы маладым спецыялістам, магчымасці павышэння кваліфікацыі і шмат што іншае.
Маладыя людзі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад першых працоўных месцаў, распавялі як іх прынялі ў калектыве.
Пра дзейнасць Беларускага саюза моладзі распавяла першы сакратар РК ГА БРСМ Кацярына Бараноўская.
Прадстаўнікі ЦБУ 211 ААТ АСБ Беларусбанк распавялі пра банкаўскі прадукт «Лайм» (карта для пакупак у анлайне), умовы праграмы «З картай пад абаронай», крэдыт маладым спецыялістам і шмат што іншае.
У завяршэнне сустрэчы маладыя спецыялісты атрымалі на памяць падарункі.