Асноўная тэма сустрэчы — «Адукацыя і навука – рухаючыя сілы развіцця грамадства і дзяржавы».
- Падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў – прыярытэт развіцця нашай краіны. А інвестыцыі ў навуку – ключавая ўмова эканамічнай стабільнасці. Але ў выніку, галоўны здабытак нашай краіны – гэта нашы людзі, чыя адданасць справе і працавітасць падымаюць краіну на якасна новы ўзровень развіцця, — адзначыў у сваім выступленні Дзмітрый Уладзіміравіч.Дарэчы, у Беларусі кожны мае магчымасць рэалізаваць сябе не толькі ў навуцы, на вытворчасці, але і ў грамадскай дзейнасці. Як вядома, Дзмітрый Дзямідзіў узначальвае абласную арганізацыю рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Сёння яна аб'ядноўвае звыш 19,8 тысячы жыхароў рэгіёна. Дзейнічаюць 927 пярвічных арганізацый.
Таксама супрацоўнікі МКК мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць, сярод якіх скарга на дрэнную сувязь МТС па вуліцы Віцебская, адсутнасць стацыянарнай гандлёвай кропкі ў раёне Беляніца. Зададзена і пытанне, ці плануецца правядзенне ў Лепельскім раёне «Дажынак»? Усе ўзнятыя тэмы ўзяты на кантроль кіраўніка абласнога дэпутацкага корпуса.