У рамках правядзення заняткаў па баявой гатоўнасці на палігоне "Лепельскі" 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай Мікалаеўска-Будапешцкай Чырвонасцяжнай, ордэна Суворава брыгады прайшлі заняткі па практычным разгортванні вучэбна-матэрыяльнай базы баявога зладжання, а таксама праведзены заняткі ў рамках агульнавайсковай падрыхтоўкі і заняткі па спецыяльнасці.