Тэма ФГП раскрывае адзін са шляхоў, якія вядуць да ўмацавання здароўя, — прылучэнне да фізічнай культуры, актыўнага ладу жыцця.

- Без фізічнай актыўнасці, заняткаў спортам не будзе здаровай нацыі. Цешыць, што лепельчане, якія актыўна займаюцца спортам, і іх трэнеры паказваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі па розных відах спорту і заваёўваюць узнагароды розных узроўняў. Прыемна і тое, што ў Лепельскім раёне ёсць усе ўмовы для гэтага. Да прыкладу, паспяховае функцыянаванне фізкультурна-аздараўленчага цэнтра з басейнам, - падкрэсліла Вераніка Аляксандраўна Хомбак.  У сваіх выступленнях спікеры спыніліся на ўмовах для захавання і ўмацавання здароўя, заняткаў фізічнай культурай насельніцтва Беларусі. У ходзе сустрэчы былі закрануты канцэптуальныя падыходы дзяржаўнай палітыкі па ўмацаванні інстытута сям'і.