Галоўная тэма сустрэчы: «Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды».

Было адзначана, што Дзень народнага адзінства падкрэслівае важнасць адзінства народа для захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, сімвалізуе гатоўнасць народа да сумеснай стваральнай працы і нагадвае пра неабходнасць захавання каштоўнасцей і культурнай спадчыны беларусаў.

Падчас візіту намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак таксама выказала шчырыя словы прызнальнасці і падзякі прадстаўнікам будаўнічых арганізацый за вялікі ўклад у добраўпарадкаванне населенага пункта.

- Вялікі дзякуй вам за працу, старанні, адказны падыход да справы і чуласць. З такімі хлопцамі нам па плячы самыя амбіцыйныя праекты і планы. Разам мы зробім нашу Лепельшчыну яшчэ прыгажэй!