Больш за 70 навучэнцаў устаноў адукацыі з 5 па 11 клас з усяго Лепельскага раёна прыбылі ў ФАК пазмагацца за званне найлепшых плыўцоў.

У басейне адчуваецца спартыўны дух, усе ўдзельнікі заплываў стараюцца і паказваюць добрыя вынікі.

Важна адзначыць, што ў басейне ўпершыню праводзяцца спаборніцтвы. Яшчэ некалькі гадоў таму жыхары раёна і марыць не маглі аб правядзенні такога спаборніцтва, але з'яўленнем у горадзе спартыўнага аб'екта гэтая мара стала ажыццявімай.