Удзел у ім прынялі творчыя калектывы, індывідуальныя выканаўцы, чытальнікі, майстры дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва Лепельскага раёна.

Неверагодныя эмоцыі гледачам падарыла падрыхтаваная канцэртная праграма. Песні, танцавальныя нумары, выразнае чытанне вершаў, байкі, міні-спектаклі – чым толькі не здзіўлялі гасцей удзельнікі свята.

У межах фестывалю была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладнога творчасці і выяўленчага мастацтва, на якой людзі паважанага ўзросту прадэманстравалі прадметы, што зрабілі сваімі рукамі: ад цудоўных абстрактных карцін да дзівосных лялек.