Удзельнікі з нецярпеннем чакалі ўрачыстасці і рыхтаваліся да яе за некалькі дзён. Вынік таго варты: дамы ў вячэрніх сукенках, з прычоскамі і на абцасах, а некаторыя і з веерамі, кавалеры ў касцюмах дарылі шчырыя ўсмешкі і танцавалі пад гукі вальса і іншых прыгожых мелодый.
— Вы — прыклад таго, якімі павінны быць людзі ў мудрым узросце: унікальныя, прыгожыя, актыўныя, зараджаеце пазітыўнай энергіяй навакольных. Мы ганарымся вамі! — адзначыла ў прывітальным слове Марына Інцэемцава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.Калядны баль на Лепельшчыне стаў унікальны тым, што ў ім прынялі ўдзел не толькі людзі срэбнага ўзросту, але і прысутнічала моладзь. Юныя лепельчане кружыліся ў танцы з людзьмі старэйшага пакалення і атрымалі выдатную зваротную сувязь.