Перад прысутнымі выступілі першы намеснік начальніка РАУС – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Дзмітрый Аржанік, намеснік начальніка ААПП Лепельскага РАУС Алег Аўтух, урач-псіхіятр-нарколаг Лепельскай ЦРБ Наталля Скавародка і намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама – начальнік аддзела занятасці насельніцтва Наталля Азаранёнак.
Было адзначана, што ў бягучым годзе вынесена больш за 20 ахоўных прадпісанняў, ізалявана ў ЛПП 4 асобы, якія пакутуюць алкагольнай залежнасцю, да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне хатняга гвалту прыцягнута больш за 20 грамадзян.
Работа з сямейнымі дэбашырамі вядзецца рэгулярна і знаходзіцца на асаблівым кантролі. І сёння размова была даволі сур'ёзнай, інфарматыўнай і, будзем спадзявацца, прадуктыўнай.
У межах рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Дом без гвалту!» у Лепельскім РАУС прайшло прафілактычнае мерапрыемства з асобамі, якія здзейснілі хатні гвалт.
14.3.20250 праглядаў