У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў, супрацоўнікі Лепельскага АДАІ сумесна з работнікамі Лепельскага ЦДТiМ наведалі ДУА "Сярэдняя школа Nº3" г. Лепеля
2.12.20250 праглядаў
Вучням (выхаванцам цэнтра дзяцей і моладзі) у гульнявой форме растлумачылі асноўныя правілы дарожнага руху, нагадалі аб выкарыстанні святлоадбівальнікаў у цёмны час сутак, а таксама ўручылі флікеры.
Гэты невялікі бранзалет засцеражэ дзіця на дарозе, зробіць яго прыкметным для кіроўцаў, - каментуе Ірына Расол, культарганізатар Лепельскага ЦДТiМ.
Падобныя сустрэчы з супрацоўнікамі АДАІ дапамагаюць сфарміраваць у дзяцей з дзяцінства навыкі бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху.