Гэта мерапрыемства падарыла дзецям незабыўныя эмоцыі і радасць сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай!
Павіншаваў дзяцей і старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Ён адзначыў, што галоўнае зімовае свята ўсіх вяртае ў дзяцінства, і дарослыя таксама чакаюць казкі, падарункаў і выканання жаданняў."Хацелася б, дарагія дзеці, каб усе складанасці і нягоды засталіся ва ўжо мінулым годзе, а ўсё добрае перайшло з вамі ў 2025 год. Няхай у вас будзе шчасце, радасць, новыя перамогі і здзяйсненні. Няхай будзе шмат новых адкрыццяў, цікавых мерапрыемстваў, эмоцый, з'явяцца новыя сябры. Няхай у вашых сем'ях усё будзе добра", - пажадаў юным жыхарам рэгіёна старшыня аблвыканкама