У рамках акцыі «Маладзёны за бяспеку» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі моладзевай грамадскай арганізацыі пажарных-ратавальнікаў на працягу тыдня аказвалі дапамогу самотным і самотна пражываючым пенсіянерам.

  Так, працоўны дэсант з ліку навучэнцаў Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа аказаў дапамогу гараджанам ва ўборцы прылеглай тэрыторыі і іншых гаспадарчых пытаннях, а таксама дапамаглі ўсталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.