Так, вучням са Старалядненскай базавай школы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лепельскага раённага аддзела па НС Таццяна Фёдаравіч расказала аб дзейнасці раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, яго структуры, мэтах і задачах, а таксама азнаёміла дзяцей з усімі мерапрыемствамі, конкурсамі і злётамі, якія праходзяць пад гэтай эгідай.

Работник МНС нагадаў вучням і асноўныя правілы пажарнай бяспекі, дзеянні пры узнікненні пажару. Асобна закранулі пытанне ўстаноўкі і выкарыстання вучнямі мабільнага дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач».
Далей дзеці прынялі актыўны ўдзел у пазнавальнай гульні-віктарыне, падчас якой за правільныя адказы атрымалі карысныя прызы, маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці.
Тым часам, дзеці з гімназіі змаглі прымерыць на сябе ролю ратавальніка, наведаўшы пажарную аварыйна-выратавальную частку №1 горада Лепеля. Тут дзецям давялося бліжэй даведацца аб выратавальным ведамстве, пазнаёміцца з аварыйна-выратавальнай тэхнікай і абсталяваннем. Незабыўнай часткай экскурсіі стала тое, што юныя гімназісты здолелі на практыцы адпрацаваць розныя НС, з якімі ратавальнікі сутыкаюцца штодня.
У завяршэнне мерапрыемства дзецям былі ўручаны членскія білеты – адбылося пасвячэнне юных ратавальнікаў у рады грамадскай арганізацыі.