Для пабудовы моцнай і паспяховай дзяржавы важную ролю адыгрывае сям'я, а дакладней тое выхаванне, якое ў ёй атрымлівае кожны з нас, — адзначыла Алена Канстанцінаўна. — У Беларусі дзейнічае разгалінаваная сістэма падтрымкі сем'яў. У яе ўваходзяць дзяржаўныя дапамогі пры нараджэнні і выхаванні, сямейны капітал, сацыяльная дапамога і іншае.
Перад прысутнымі выступілі настаяцель храма іконы Божай Маці «Уладзімірская» іерэй Іаан Вабішчэвіч і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Серабро.