Інтэрактивную выстаўку «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах» прэзентуюць віцяблянам у межах «Марафону адзінства» Выдавецкі дом «Беларусь сёння» і Нацыянальны архіў краіны.
Яна заснавана на матэрыялах унікальнага інтэрнэт-праекта «Партызаны Беларусі» і дазволіць наведвальнікам азнаёміцца з архіўнымі дакументамі, узнагароднымі лістамі, апісаннем баёў і сутычак, даведацца новыя факты пра партызанскі рух. У пошукавай базе даных можна будзе знайсці звесткі пра родных і землякоў. Ды і проста ўгледзецца ў твары, адлюстраваныя на рэдкіх фотаздымках той гераічнай эпохі.
Гараджан і гасцей Віцебска запрашаюць у Мастацкі музей, дзе экспазіцыя будзе працаваць 29-30 лістапада з 10.00 да 18.00.