У 1983 годзе ў амерыканскім Сан-Францыска невялікая група людзей, асабіста закранутых праблемай, упершыню правяла мерапрыемствы для прыцягнення ўвагі да новай, тады яшчэ малавядомай хваробы.

У 1983 годзе ў амерыканскім Сан-Францыска невялікая група людзей, асабіста закранутых праблемай, упершыню правяла мерапрыемствы для прыцягнення ўвагі да новай, тады яшчэ малавядомай хваробы. Пазней гэты рух быў падтрыманы ў многіх краінах. Сёння гэты дзень (трэцяя нядзеля мая) гучыць заклікам да грамадства і асобных людзей звярнуць увагу на праблемы, звязаныя з ВІЧ-інфекцыяй і ўнесці ўклад у дасягненне глабальнай мэты, якая заключаецца ў тым, каб паслугі па прафілактыцы і лячэнні ВІЧ-інфекцыі, догляд і падтрымка былі даступныя ўсім, хто у іх мае патрэбу. Дзень памяці мае доўгую гісторыю, напоўненую перажываннямі, стратамі і, несумненна, надзеяй на тое, што чалавецтва абавязкова пераможа гэтую хваробу.
Шмат гадоў таму дыягназ «ВІЧ-інфекцыя» гучаў як прысуд: чалавецтва сутыкнулася з новым захворваннем, якое хутка навучыліся дыягнаставаць, але эфектыўнага лячэння не было доўга. Сёння дзякуючы дасягненням сучаснай медыцыны людзі, якія жывуць з ВІЧ-станоўчым статусам, маюць магчымасць захаваць якасць жыцця на доўгія гады, як і людзі без ВІЧ-інфекцыі.
З мэтай павышэння ўзроўню інфармаванасці жыхароў раёна па праблеме ВІЧ/СНІД, фарміравання матывацыі да праходжання тэсціравання на ВІЧ і выхавання талерантнага стаўлення да людзей, якія жывуць з ВІЧ/СНІД, калектыў раёна электрычных сетак наведалі медыцынскія супрацоўнікі.
Спачатку перад прысутнымі выступіла ўрач-эпідэміёлаг райЦГіЭ Наталля Паборцава, якая адзначыла, што спосабаў поўнага вылячэння ВІЧ-інфекцыі не існуе. Аднак па меры пашырэння доступу да эфектыўных сродкаў прафілактыкі, дыягностыкі, лячэння і догляду ў сувязі з ВІЧ і апартуністычнымі інфекцыямі, ВІЧ-інфекцыя перайшла ў катэгорыю кантралюемых хранічных захворванняў, і ВІЧ-інфікаваныя могуць пражыць доўгае і здаровае жыццё. Ранняе вызначэнне ВІЧ-інфекцыі павялічыць шансы на паспяховае лячэнне, дапаможа захаваць здароўе і добрае самаадчуванне.
Для правядзення самастойнага экспрэс-тэсціравання можна выкарыстоўваць экспрэс-тэсты па сліне, наборы для яго правядзення «Мульці Тэст» з'явіліся ў продажы ў сетцы аптэк.
Прайсці абследаванне на вызначэнне ВІЧ-інфекцыі можна ў любым медыцынскім установе, у тым ліку ў УАЗ «Лепельская ЦРБ». Для гэтага трэба здаць на аналіз