У рамках правядзення 3 этапу рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» ратавальнікі Лепельшчыны праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы з выхаванцамі дашкольных устаноў адукацыі раёна.
У рамках правядзення 3 этапу рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» ратавальнікі Лепельшчыны праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы з выхаванцамі дашкольных устаноў адукацыі раёна. Дзеці разам з работнікамі МНС у гульнявой форме вывучаюць правілы бяспечных паводзін: развучваюць, як правільна выклікаць службу выратавання, як дзейнічаць, калі ў доме здарыўся пажар, адгадваюць загадкі, вывучаюць небяспечныя і бяспечныя прадметы. Замацоўвалі свае веды з дапамогай дэманстрацыі мультфільмаў «Аркадзь Паравозаў» і «Чароўная кніга». Нягледзячы на юны ўзрост, малышы даволі жыва, а самае галоўнае правільна адказвалі на ўсе зададзеныя пытанні віктарыны. У завяршэнні мерапрыемстваў усе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак памяткі «Бяспечнае дзяцінства», з дапамогай якіх дзеці разам з бацькамі могуць вывучаць і паўтараць правілы бяспекі ў сябе дома.