У межах XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» з аншлагам прайшло грандыёзнае адкрыццё новага праекта «Госці з будучыні». Гэта яркае шоу, якое стала стартам фестывальных мерапрыемстваў, сабрала ў Летнім амфітэатры тысячы гледачоў.

«Госці з будучыні» – сапраўдная феерыя фарбаў, музыкі і танца, у якой прынялі ўдзел папулярныя блогеры і тыктокеры, топавыя выканаўцы і лепшыя дзіцячыя і юнацкія творчыя калектывы.

AMIRCHIK, Улад Кабякоў, Улька Пулька, Анджыліша, Іван Зданюк, Ягор Шып, Ліза Верцінская, Арцём Скороль, Лера Бераставіч – гэтыя і многія іншыя зоркі дарылі гледачам свае стопрацэнтныя інтэрнэт-хіты, запальваючы публіку сваёй энергіяй і драйвам.

Адкрыццё праекта стала для многіх не проста канцэртам, а сапраўдным святам для ўсёй сям'і. Юныя фанаты выстройваліся ў чэргі да сваіх куміраў, каб падарыць ім кветкі і цацкі, а ў адказ атрымаць запаветнае фота.

Ульяна Сталярова, вядомая як Улька Пулька, падзялілася са сцэны, што шмат гадоў марыла выступіць на «Славянскім базары».

«І вось мая мара збылася! – прызналася яна. – Хачу пажадаць усім сваім прыхільнікам: верце ў мару, і яна абавязкова споўніцца!»

Праект «Госці з будучыні» даў яркі старт «Славянскаму базару», які абяцае быць незабыўным!

Крыніца: vitebsk-region.gov.by