У райвыканкаме адбылося пасяджэнне эвакуацыйнай камісіі, на якое былі запрошаны кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, а таксама службовыя асобы, адказныя за дадзены напрамак

На пасяджэнні падвялі вынікі работы эвакуацыйных камісій у арганізацыях і на прадпрыемствах Лепельскага раёна. Прысутныя азнаёміліся з дзейнасцю эвакуацыйных камісій КУВП «Бароўка» і УЗ «Лепельская ЦРБ».

Затым былі падведзены вынікі работы раённай эвакуацыйнай камісіі пры Лепельскім райвыканкаме за 2025 год і зацверджаны план работы раённай эвакуацыйнай камісіі на 2026 год.

Таксама перад удзельнікамі нарады выступіў сакратар эвакуацыйнай камісіі — старшы інжынер СПА ГСПіЛЧСіГО Лепельскага РАНС Дзмітрый Венжык, які арыентаваў усіх на адказны падыход да задач, што стаяць перад эвакуацыйнай камісіяй, а таксама на своечасовае прадстаўленне запытваемых матэрыялаў і звестак.