Пачалося пасяджэнне са зваротаў грамадзян з інваліднасцю. Лепельчане ўзнялі праблемы па лініі ЖКГ, медыцыны і іншых пытаннях.
Разгледжаны пытанні:
Аб рэалізацыі плана мерапрыемстваў падпраграмы 2 «Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб» дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона» на 2021-2025 гады;
Аб дзейнасці раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце з інвалідамі і асобамі з абмежаванымі магчымасцямі;
Аб уцягванні грамадзян, якія маюць інваліднасць, у культурна-масавыя мерапрыемствы.
Таксама разгледжаны і іншыя пытанні.
Па выніках пасяджэння дадзены рэкамендацыі па ўдасканаленні работы ў дадзеным напрамку. А гэта значыць, што бар'ераў у жыцці людзей з абмежаванымі магчымасцямі будзе станавіцца менш. І ў гэтым напрамку праводзіцца дастатковая работа.
У райвыканкаме адбылося пасяджэнне міжведамаснага савета па правах інвалідаў пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Веранікі Хомбак
30.7.20250 праглядаў