У рабоце пленума прынялі ўдзел не толькі прадстаўнікі прафсаюзнага руху Лепельшчыны, але і ганаровыя госці — старшыня Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Дзіканава, намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Машара, намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Вікторыя Подобед, старшыня Лепельскага аграпрамысловага саюза «ВитАПС» Сяргей Плігоўка і іншыя зацікаўленыя.

Сёння ў склад Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі ўваходзіць 19 першасных прафсаюзных арганізацый, з іх 7 дзяржаўнай формы ўласнасці, 12 – прыватнай, у тым ліку 1 – навучэнцы.