Установа культуры стала месцам правядзення раённага конкурсу класнiчных калектываў "Лепшы клас"

Мерапрыемства сабрала вучняў гарадскіх і сельскіх школ, а яго галоўнай мэтай стала выяўленне класнiчных калектываў, якія адрозніваюцца высокім узроўнем вучэбных дасягненняў, здольнасцю да творчасці і ініцыятывы, згуртаванасцю і вернасцю традыцыям школы і класа, спартыўным патэнцыялам, дысцыплінаванасцю.Барацьба была сур'ёзнай. Несумненна, самыя яркія асобы ўстаноў сталі ўдзельнікамі спаборніцтва.

Па выніках конкурсу месцы размеркаваліся так:

1 месца - 10 клас Слабадской школы.
1 месца - 7 клас Заслонаўскай школы.

2 месца - 6 "Б" клас сярэдняй школы 3 г. Лепеля.
2 месца - 6 "А" з гімназіі.
2 месца - 7 "В" з сярэдняй школы 3 г. Лепеля.

3 месца - 8 клас Старалядненскай школы.

Віншуем рабят і іх педагогаў з перамогай!