У Лепелі стараюцца ўсяляк разнастаіць правядзенне інтэлектуальных гульняў. Вось і сёння рэалізаваны адзін з новых фарматаў. На старт выйшлі 18 сем'яў — 6 каманд. Сярод іх як прызнаныя лідары, так і пачаткоўцы.
Гулялі інтэлектуалы ў «Музычны квiз», «Пра год наступны», «Што? Дзе? Калі?» і іншыя.
Трэнер, ён жа вядучы, Віктар Радзько прадумаў усё да дробязяў, уключаючы прыемныя нечаканасці. Адной з іх стала тое, што ўдзельнікам давялося праспяваць вясёлыя прыпеўкі.
Віктар Мікалаевіч заўсёды старанна прапрацоўвае заданні, каб паміж імі прасочвалася выразная логіка і ўзаемасувязь. Ніколі не спыняецца на дасягнутым, радуючы кожны раз новаўвядзеннямі.
Арганізатары мерапрыемства — Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі і аддзел па адукацыі райвыканкама.
Інтэлектуальны рынг «Кубак PROвинции-family» быў незабыўным турнірам, поўным яркіх момантаў і неверагоднай барацьбы. Усе каманды праявілі свае лепшыя якасці, дэманструючы майстэрства, упартасць і камандны дух.
Кожны гулец уклаў у гульню сваю душу, і менавіта гэта зрабіла спаборніцтва такім асаблівым. Віншуем усіх удзельнікаў, арганізатараў і заўзятараў!
У раённым Доме культуры прайшоў інтэлектуальны рынг «Кубак PROвинции-family»
20.12.20250 праглядаў