На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы старэйшых класаў усіх школ горада і раёна.
Юнакі і дзяўчаты горада пазнаёміліся з сучаснымі ўзорамі тэхнікі і ўзбраення, навучальнымі трэнажорамі, змаглі сабраць і разабраць зброю, прымерыць ваенную форму, экіпіроўку і рыштунак. І самае галоўнае – пагутарыць з прадстаўнікамі факультэтаў, педагогамі і курсантамі.
Ваенная дысцыпліна выхоўвае чалавека, гатовага дзейнічаць у любых умовах, стаць на абарону, працягнуць традыцыі нашых бацькоў, - у сваім выступленні падкрэсліла Вераніка Хомбак, намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама.
У раённым доме культуры прайшло маштабнае мерапрыемства па ваенна-прафесійнай арыентацыі з мэтай паступлення ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.
11.12.20240 праглядаў