Гэты від мастацтва ў 2024 годзе ўнесены ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.
Выцінанка як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў беларускай нацыянальнай культуры зарадзілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя. З белай, чорнай або каляровай паперы беларусы выразалі малюнкі і ажурныя сурвэткі, якімі ўпрыгожвалі хатні інтэр'ер.Цяпер гэта прывабнае мастацтва папулярна, большасць беларускіх майстроў працуюць у тэхніцы аднакаляровай выцінанкі з геаметрычным або раслінным узорамі.