У бліжэйшыя дні Дзяржаўтаінспекцыя надасць павышаную ўвагу своечасоваму выяўленню кіроўцаў, якія знаходзяцца ў стане ап'янэння, альбо кіруюць транспартным сродкам, не маючы на тое права, парушэнням хуткасных рэжымаў руху, правілам перавозкі пасажыраў - у першую чаргу дзяцей.
Таксама інспектары ДПС пракантралююць выкананне ПДР пешаходамі, якія перасоўваюцца на сродках персанальнай мабільнасці. Асаблівую ўвагу нададуць веласіпедыстам, выкарыстанню імі святлоадбівальных элементаў у цемры і ва ўмовах недастатковай бачнасці.
Настойліва рэкамендуем кіроўцам кантраляваць сваё самаадчуванне падчас руху, медыказалежным і людзям, якія пакутуюць на сардэчна-сасудзістыя захворванні - адмовіцца ад паездак, не звязаных з крайняй неабходнасцю. Заўсёды варта браць у дарогу пітную ваду і неабходныя лекі. Важна мець у наяўнасці ў аўтамабілі спраўны вогнетушыцель.